26 студзеня ў бібліятэцы адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі беларускага мастака Максіма Петруля “UNTITLED”.
На выстаўцы будуць дэманстравацца арыгіналы скульптур і аб’екты, выкананыя аўтарам пачынаючы з 2002 года. Прадстаўлены постэры публічных твораў мастацтва і скульптур, устаноўленых у парках розных гарадоў Кітая, а таксама ў нашай сталіцы: “Фантан Перамогі” (2010) у Парку Перамогі, “Грушаўка” (2012) і “Малінаўка” (2014) на аднайменных станцыях мінскага метро.
Для творчасці Максіма Петруля характэрна абагуленасць форм і канцэптуальнасць, праяўленая ў яго вядомых манументальных і станковых творах – “Элефантус”, “Тайцзы”, “Птушкі”, “Контрбатэрфляй”. У шэрагу прац ён спалучае кантрасныя матэрыялы – “Водар дажджу”, “О”, “Контрбаланс”. А часам аўтар уносіць у прастору творчасці іронію і супярэчнасць – серыі работ “Хатняе” (2010–2015) і “Артапалогія” (2013–2015).
Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).
Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by