27 чэрвеня 2008 года Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі ўдзельнікі Рэспубліканскага балю выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў з усіх абласцей Беларусі.
Для іх была арганізавана аглядная экскурсія па будынку бібліятэкі, па заканчэнні якой адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Францыска Скарыны. У цырымоніі прынялі ўдзел 150 лепшых выпускнікоў усіх вну Беларусі.