ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Невычэрпнае багацце слова
Выстава паштовак і плакатаў да Дня абароны дзяцей

Вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Іншыя навіны

26 мая 2023 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 118 зацверджаны вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Па выніках конкурсу дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў былі адзначаны 22 публічныя бібліятэкі, 4 бібліятэкі прадстаўлены да заахвочвання. Пераможцы атрымаюць узнагароды згодна з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У намінацыі “За значны уклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”

Konkurs_asiarodak_k-ry1.jpg

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання – філіял дзяржаўнай установы культуры “Навагрудская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;

Александрыйская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна” Магілёўскай вобласці.

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А. Муравейкі” Мінскай вобласці;

філіял “Якімаваслабадская сельская бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Светлагорская раённая сетка бібліятэк” Гомельскай вобласці.

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.П. Гайдара” дзяржаўнай установы культуры “Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк” Гомельскай вобласці;

Гарадзішчанская горпасялковая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці.

У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”

Konkurs_asiarodak_k-ry-2.jpg

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

Дзіцячая бібліятэка-філіял імя А.С. Пушкіна ўстановы культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва”;

Сасноўская сельская бібліятэка-клуб дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці.

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці.

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

дзяржаўная ўстанова культуры “Лоеўская цэнтральная раённая бібліятэка” Гомельскай вобласці.

У намінацыі “За пошукавую і даследчую работу”

Konkurs_asiarodak_k-ry-3.jpg

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна”;

Сасноўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці.

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Краснапольскага раёна” Магілёўскай вобласці;

Велікасельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Свіслацкая раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці.

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

дзяржаўная ўстанова культуры “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Труса” Мінскай вобласці;

Заастравецкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы “Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка” Мінскай вобласці.

У намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання”

Konkurs_asiarodak_k-ry-4.jpg

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

Заастравецкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы “Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка” Мінскай вобласці;

Елкаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці.

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска”;

Сакалоўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці.

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

дзяржаўная ўстанова культуры “Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна” Брэсцкай вобласці;

Макранская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна” Магілёўскай вобласці.

Заахвочвальныя грашовыя прэміі (10 базавых велічынь)

Konkurs_asiarodak_k-ry-5.jpg

Цэнтральная бібліятэка імя У. Маякоўскага дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка” Віцебскай вобласці;

Пінская гарадская дзіцячая бібліятэка імя Я. Коласа дзяржаўнай установы культуры “Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;

Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Тараса Хадкевіча дзяржаўнай установы культуры “Верхнядзвінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;

Стараруднянская сельская бібліятэка дзяржаўнай ўстановы культуры “Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К. Крупскай” Гомельскай вобласці.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу. Жадаем далейшых прафесійных поспехаў, не спыняцца на дасягнутым выніку, імкнуцца развівацца і прадставіць новыя высокія конкурсныя паказчыкі ў наступным годзе на XXXII Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Матэрыял пададзены НДА бібліятэказнаўства.

Навіны

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

22 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам