ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У вёску да Крапівы
Фантастычная сіла музыкі

Вынікі ХХVI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Вынікі ХХVI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Іншыя навіны

7 чэрвеня 2018 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 95 “Аб выніках XХVI Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»”.

У конкурсе прынялі ўдзел 38 публічных бібліятэк: 21 цэнтральная і 17 бібліятэк-філіялаў, сярод якіх 11 гарпасялковых і сельскіх. Згодна з загадам бібліятэкі будуць прадстаўлены да ўзнагароджання.

У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”

uklad.jpg

першая прэмія (50 базавых велічынь):

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна дзяржаўнай установы “Сетка публічных бібліятэк г. Гомеля”;

Гальшанская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Ашмянская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):

Дзіцячы аддзел Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Ткачова дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Краснапольскага раёна” Магілёўскай вобласці;

Рэдкарожская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна” Магілёўскай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):

Дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” Брэсцкай вобласці;

Баярская сельская бібліятэка – дом вольнага часу дзяржаўнай установы “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка” Мінскай вобласці.

У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”

navacii.jpg

першая прэмія (50 базавых велічынь):

Спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна”;

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Чачота дзяржаўнай установы культуры “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):

Цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;

Вішоўская сельская бібліятэка-філіял № 6 дзяржаўнай установы культуры “Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка” Магілёўскай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Б.В. Стральцова дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна” Магілёўскай вобласці;

Сельская бібліятэка-клуб № 17 в. Вязынка дзяржаўнай установы культуры “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча” Мінскай вобласці.

У намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”

poshukavaia-praca.jpg

першая прэмія (50 базавых велічынь):

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны дзяржаўнай установы культуры “Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;

Жыліцкая сельская бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы культуры “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна” Магілёўскай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):

Дзяржаўная ўстанова культуры “Навагрудская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;

Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):

Рэчыцкая цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк” Гомельскай вобласці.

У намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання”

padtrymka.jpg

першая прэмія (50 базавых велічынь):

Гарадская бібліятэка сямейнага чытання дзяржаўнай установы культуры “Светлагорская раённая сетка бібліятэк” Гомельскай вобласці;

Дзяржаўная ўстанова культуры “Лоеўская цэнтральная раённая бібліятэка” Гомельскай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):

Цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Магілёўскай вобласці;

Здзітаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):

Цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;

Філіял "Роская гарпасялковая бібліятэка" дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці.

Заахвочвальная прэмія (10 базавых велічынь):

zaahvochany.jpg

Філіял "Скідзельская гарадская бібліятэка сямейнага чытання" дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” Гродзенскай вобласці;
Бібліятэка-філіял № 19 імя Е. Лось дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска”;
Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;
Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна”;
Маларыцкая цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;
Дорская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” Мінскай вобласці;
Дзяржаўная ўстанова культуры “Свіслацкая раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
Язёрская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Чэрыкаўскага раёна” Магілёўскай вобласці.

Навіны

Калядная зорка

4 Сне 2020

Новы год і Раство – бадай што самыя чаканыя даты сусветнага календара. Нягледзячы на тое, што для паловы насельніцтва нашай планеты гэтыя святы прыпадаюць на халодную пару года, складана прыгадаць больш цёплую і ўтульную атмасферу ў дамах і на вуліцах.

Кніжныя выстаўкі

4 Сне 2020

Выдавецкі дом “Звязда” зноў радуе чытачоў новымі кнігамі. Распавядзём пра чатыры навінкі. Тэматычны дыяпазон часткова класічны: дзіцячыя кнігі і літаратура пра вайну, аднак адно з выданняў – даніна памяці адметнаму беларускаму паэту, які, на жаль, даволі рана пайшоў з жыцця.

Навіны бібліятэк

3 Сне 2020

28 лiстапада 1923 года ў мiнскiм камсамольскiм клубе «КIМ» сабралiся шэсць маладых пiсьменнiкаў: Мiхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровiч, Язэп Пушча – i вырашылi стварыць лiтаратурнае аб'яднанне, якое ўвойдзе ў гiсторыю беларускай лiтаратуры пад назвай «Маладняк».

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

28 Ліс 2020

“Маладняк” – цяпер так магла б абазвацца якая-небудзь каляфутбольная брыгада з прэтэнзіяй, а 95 гадоў таму маладыя літаратары назвалі так сваё аб’яднанне. У шэрагах “Маладняка” былі такія вядомыя пісьменнікі, як Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Міхась Лынькоў, Кандрат Крапіва, Пятро Глебка, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Кузьма Чорны, Ян Скрыган, Пятрусь Броўка, Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча і многія іншыя. Маладыя, моцныя, амбітныя і таленавітыя творцы з неймавернай энергіяй узяліся за справу стварэння новай культуры. Пры гэтым іх інтарэсы не абмяжоўваліся выключна літаратурай.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

5 снежня спаўняецца 80 гадоў ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы Марыі Уладзіміраўне Сокал

5 Сне 2020

Нарадзілася Марыя Уладзіміраўна ў в. Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыўшы ў 1957 годзе сярэднюю школу, яна паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111