ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка – на абноўленай Рэспубліканскай дошцы гонару!
Тэставы доступ да ЭБС “IPRbooks”

Вынікі этапу II Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Вынікі этапу II Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”
Іншыя навіны

17 мая ў бібліятэцы адбыўся папярэдні адборачны этап II Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.


Конкурс праводзіцца з мэтай садзейнічання фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы і выхавання патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа і іх гістарычнага падмурку – праваслаўя.

Заснавальнікам конкурсу з’яўляецца Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхата. Суарганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

З мэтай адбору конкурсных работ, якія паступілі ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і бібліятэк Беларускага Экзархата, для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” было створана кампетэнтнае журы пад старшынствам настаяцеля прыходу ў імя св. правасл. Іаана Кранштацкага г. Мінска, намесніка старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы іерэя Хацеева Аляксея Сяргеевіча.

Ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь паступіла 22 работы, з іх 5 – ад сельскіх бібліятэк. Найбольшая колькасць матэрыялаў (11) была прапанавана да разгляду ў намінацыі “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”. У намінацыю “Гісторыя праваслаўя роднага краю” паступіла 5 работ, “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей” – 4, “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях” – 2.

Журы правяло пільны адбор работ, звяртаючы асаблівую ўвагу як на змест, так і на карэктнасць і пісьменнасць падачы матэрыялаў. Пры ацэньванні ўлічвалася сістэмнасць і планавасць праведзенай работы, супрацоўніцтва бібліятэк і праваслаўных прыходаў, манастыроў у адзіных праектах і праграмах, арыгінальнасць і паўната інфармацыйнага матэрыялу па выбраным кірунку дзейнасці, лагічнасць, паслядоўнасць падачы і г.д. У цэлым, па меркаванні журы, падзякі заслужылі ўсе аўтары конкурсных работ.

Месцы, прысуджаныя ў намінацыях, былі размеркаваны наступным чынам:

У намінацыі “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”:

першае месца

сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма ДУК “Пружанская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;

сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк:

Ізабелінская сельская бібліятэка ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;

другое месца

сярод гарадскіх і раённых бібліятэк падзялілі:

ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” Мінскай вобласці;

бібліятэка-філіял № 1 імя Я. Коласа ДУК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва” Магілёўскай вобласці;

трэцяе месца

сярод гарадскіх і раённых бібліятэк падзялілі:

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы Брэсцкай вобласці;

дзіцячая бібліятэка ДУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;

сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк падзялілі:

Пятрышкаўская сельская бібліятэка-філіял № 2 Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі Мінскай вобласці;

Дубненская сельская бібліятэка ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;

У намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю”:

першае месца

сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:

Іўеўская раённая дзіцячая бібліятэка ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;

сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк:

Абрубская сельская бібліятэка ДУК “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;

другое месца

сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:

Драгічынская цэнтральная раённая бібліятэка Драгічынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Брэсцкай вобласці;

сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк:

Светласельская сельская бібліятэка ДУК “Шумілінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;

трэцяе месца

сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:

Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка сеткі публічных бібліятэк Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У намінацыі “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”:

другое месца

сярод гарадскіх і раённых бібліятэк падзялілі:

ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева” Мінскай вобласці;

ДУК “Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка” Брэсцкай вобласці;

трэцяе месца

сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:

ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна” Магілёўскай вобласці.

У намінацыі “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”:

першае месца

сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:

Клімавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Пехцерава ДУК “Клімавіцкая бібліятэчная сетка” Магілёўскай вобласці;

другое месца

сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:

Бярозаўская цэнтральная раённая бібліятэка ДУК “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці.

Віншуем пераможцаў папярэдняга адборачнага этапу! Бібліятэкі, якія занялі першае і другое месцы, будуць удзельнічаць у заключным рэспубліканскім этапе II Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”. Зычым ім поспехаў!

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам