ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігі з аўтографамі пісьменнікаў Беларусі – у бібліятэкі краіны
Вялікая скарбніца нацыі

Выкарыстанне фармату BELMARC у апісанні старадрукаваных і рэдкіх выданняў

Выкарыстанне фармату BELMARC у апісанні старадрукаваных і рэдкіх выданняў
Іншыя навіны

20 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар-практыкум “Выкарыстанне фармату BELMARC у апісанні старадрукаваных і рэдкіх выданняў”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Камітэт па ахове кніжных помнікаў.

У рамках семінара абмяркоўваўся шэраг пытанняў: стварэнне бібліяграфічных запісаў на старадрукаваныя кнігі ў фармаце BELMARC, асаблівасці апісання кірылічных выданняў ў фармаце BELMARC, выкарыстанне уніфікаваных загалоўкаў пры апісанні старадрукаваных выданняў і інш.

У рабоце семінара прынялі ўдзел спецыялісты бібліятэк, ВНУ, музеяў краіны і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія займаюцца даследаваннем, навуковай апрацоўкай, камплектаваннем і арганізацыяй фондаў старадрукаванай і рэдкай кнігі, развіццём і падтрымкай фармату BELMARC.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам