ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы абмеркавалі значнасць гістарычнай памяці
Да 85-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніны Сямёнаўны Батура

Выдавецкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

Выдавецкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Іншыя навіны

18 лютага пачала працу XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК).

На кніжным фестывалі Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла гледачу выстаўку “Новы дом – новыя перспектывы. Выдавецкія праекты 2006–2021”. Экспазіцыя прымеркавана да 15-годдзя дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сучасным будынку.

За 15 год жыцця па новым адрасе былі рэалізаваныя такія праекты, як факсімільнае ўзнаўленне Слуцкага, Полацкага, Тураўскага Евангелляў, “Жыція Еўфрасінні Полацкай” і Баркулабаўскага летапісу, “Посах кіравання” Сімяона Полацкага, першага ў свеце Буквара, усёй вядомай спадчыны Францыска Скарыны.

Усе гэтыя выданні сталі пераможцамі і лаўрэатамі нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і  аднайменнага міжнароднага конкурсу сярод краін – удзельніц СНД.  На экспазіцыі таксама можна ўбачыць навуковыя выданні (у тым ліку шэраг выданняў да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, ваенна-патрыятычны выдавецкі праект “Партызанскі архіў” і г.д.), рэпрынтныя, электронныя выданні, паштоўкі і інш.

На працягу ўсіх дзён працы выстаўкі-кірмашу жадаючыя могуць азнаёміцца з прадстаўленымі выданнямі на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Таксама запрашаем на прэзентацыі нашых праектаў:

Прэзентацыі адбудуцца з 18.00 да 19.00 на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі ў адміністрацыйным комплексе на пр. Пераможцаў, 14.

Далучайцеся да кніжнага фестывалю разам з намі!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам