ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Добрыя кнігі для "Лідара"
Добрая парада даражэйшая за золата

Выданні 1940-х гадоў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выданні 1940-х гадоў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нацыянальная бібліятэка Беларусі і кампанія “Мабільныя Тэлесістэмы” падрыхтавалі калекцыю электронных копій газет, часопісаў, плакатаў і лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны.


У калекцыі выкарыстоўваліся дакументы, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта сапраўдныя выданні ваеннага часу, якія з’яўлялюцца гістарычным здабыткам нашага народа і вылучаюцца высокім узроўнем патрыятызму. У свой час гэтыя выданні служылі магутным сродкам далучэння насельніцтва да абароны Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У газетах, зваротах, плакатах і лістоўках расказвалася пра гераічную барацьбу Савецкай арміі, пра ваенныя аперацыі, навіны з фронту, услаўляліся подзвігі воінаў і работнікаў тылу, выкрывалася і высмейвалася нацысцкая прапаганда, выхоўвалася нянавісць да акупантаў.

Электронныя копіі газет, часопісаў, лістовак і плакатаў ваеннай пары з'яўляюцца для нас хронікай подзвігу нашага народа, даюць магчымасць адчуць атмасферу яго гераічнай барацьбы і глыбей асэнсаваць падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Азнаёміцца з калекцыяй гістарычных дакументаў можна на сайце мабільнай бібліятэкі МТС.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам