ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З надыходзячым 2020 годам!
XXVII Мінская кніжная выстаўка-кірмаш: Прэзентацыі ад “Акадэмкнігі”

Выданне для дзяцей пад назвай “У госці да кніг”

Выданне для дзяцей пад назвай “У госці да кніг”
Іншыя навіны

“У госці да кніг” – займальнае навукова-папулярнае выданне для дзяцей па гісторыі кніжнай культуры з творчымі заданнямі і інфармацыяй, якая будзе садзейнічаць папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны і павышэнню культурнага патэнцыялу падрастаючага пакалення.

Ілюстраваная кніга ўключае навукова-папулярныя тэксты на беларускай мове па асноўных этапах, падзеях, персаналіях і паняццях, звязаных з гісторыяй кніжнай культуры. Унікальнасць выдання заключаецца ў магчымасці выкарыстання яго для вывучэння кніжнай культуры з дапамогай актыўных методык. Матэрыял прадугледжвае прывабліванне дзяцей да працэсу пазнання з дапамогай інтэлектуальных і творчых заданняў.

Кніга адрасавана ў першую чаргу для бібліятэк і музеяў краіны як базавая аснова для папулярызацыі кніжнай культуры сярод дзяцей і моладзі. Яна можа быць запатрабавана настаўнікамі ў якасці сродку павышэння цікавасці вучняў да паглыбленага вывучэння беларускай культуры ў еўрапейскім кантэксце. Электронны варыянт выдання прадстаўлены на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Раздзелы кнігі можна спампаваць у фармаце pdf і выкарыстоўваць для падрыхтоўкі тэматычных прэзентацый і арганізацыі інтэрактыўных заняткаў для дзяцей.

Стваральнікі спадзяюцца, што распрацаваны матэрыял зацікавіць дзяцей, якія змогуць даведацца шмат цікавага пра кнігу і яе гісторыю.

Аўтар: Таццяна Сапега, загадчык сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.
Дызайнер: Наталля Каралёва, вядучы мастак выдавецкага аддзела.
Рэдактар: Ксенія Суша, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

Кніга складаецца з трох раздзелаў: "Рукапісная кніга", "Друкаваная кніга", "Францыск Скарына".

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Усё не так, як у кнізе! Што не так з экранізацыямі і дзе ў бібліятэцы глядзець кіно

27 Кас 2020

У сучасным кінематографе ўсё менш арыгінальных сцэнарыяў, а экранізацый папулярных кніг – усё больш. Але на самой справе не ўсе з іх удалыя – прынамсі, на наш густ. Што ж не так з экранізацыямі? І чаму мы амаль заўсёды імі незадаволены? Працягнем гутарку пра мастацтва адаптацыі кніжных твораў!

Аўтарскі погляд

Удзельнікам анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

27 Кас 2020

З 1 кастрычніка ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” быў распачаты анлайн-конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі. Арганізатарам выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці

26 Кас 2020

23 кастрычніка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Купля-продаж нерухомасці: як зрабіць правільна”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

26 Кас 2020

“На хвалі часу, у плыні жыцця” – праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса “Маладосць”.

Навіны бібліятэк

111