ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мае настаўнiкi – дзецi
Памежжа культур і гісторый

Выданне асобнае і асобае

Выданне асобнае і асобае
Іншыя навіны

28 сакавіка ў бібліятэцы прэзентавалі першы том Збору твораў Мікалая Улашчыка.


Мікалай Улашчык быў адным з нямногіх гісторыкаў універсальнага тыпу. Яго навуковыя інтарэсы ахоплівалі ўсю гісторыю Беларусі, аднак найбольш цікавілі вучонага крыніцы перыяду Вялікага Княства Літоўскага, летапісы і хронікі. Працы гісторыка сёння лічацца класічнымі, а публікацыя беларуска-літоўскіх летапісаў на сённяшні дзень з’яўляецца асноўным і найбольш поўным іх навуковым выданнем.

Да сённяшняга дня не існавала асобнага поўнага збору гістарыяграфічных прац Мікалая Улашчыка. Выдавалася белетрыстыка, успаміны, дзённікі, аднак асноўныя яго навуковыя працы не былі даступныя пад агульнай вокладкай. У хуткім часе такое выданне з’явіцца – першы том са збору твораў пад назвай “Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству” ўжо прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы. Усяго ж запланавана выдаць тры аб’ёмныя тамы, у апошнім з якіх выдаўцы абяцаюць надрукаваць невядомыя працы Мікалая Улашчыка.

У рамках прэзентацыі адбылася сустрэча з рэдактарамі і выдаўцамі, знаёмства з іншымі навінкамі выдавецтва. Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнік рэдакцыйнага калектыву выдання Дзмітрый Віцько, дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Вячаслаў Насевіч, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Варонін, галоўны рэдактар “Беларускага гістарычнага часопіса”, адзін з рэдактараў выдання Максім Гальпяровіч.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 79 80, 293 27 56, 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам