17 мая ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі творчыя заняткі “Вясёлыя васьміножкі” з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.
Дзеці стварылі арыгінальныя незвычайныя кампазіцыі, праявіўшы сваю творчую фантазію і ўяўленне. У выніку ў кожнага хлопчыка і дзяўчынкі з’явіўся свой “кавалачак мора” з незвычайным пясчаным дном, упрыгожаным ракавінкамі і водарасцямі. Свой водны свет дзеці засялілі вясёлымі сябрамі – васьміножкамі.
Пад час заняткаў былі праведзены рухавыя гульні і віктарыны-загадкі пра жыццё марскіх жыхароў.