4 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў святочны канцэрт “Вясны гарачы подых” для жанчын Першамайскага раёна.
У канцэртную праграму ўвайшлі тэматычныя нумары і выступленні вядомых артыстаў і таленавітых спевакоў Вялікага тэатра Беларусі.
Сярод іх – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Шарубіна, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сало, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алена Таболіч, Дзмітрый Шабеця, Марта Данусевіч, Дзмітрый Капілаў, уладальніца медаля Францыска Скарыны Ганна Фокіна, саліст балета Эвен Капітэн і іншыя выканаўцы.
Святочная праграма, прымеркаваная да самага вясновага свята – Дня жанчын, падарыла гледачам цёплыя ўсмешкі і добры настрой.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.