ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Аўтографы Андрэя Александровіча

Вясновы гардэроб: як быць стыльнай вясной 2021 года

Вясновы гардэроб: як быць стыльнай вясной 2021 года
Іншыя навіны

7 красавіка ў бібліятэцы прайшла лекцыя імідж-стыліста Кацярыны Макар “Вясновы гардэроб: як быць стыльнай вясной 2021 года”.

Кацярына падзялілася з удзельнікамі мерапрыемства сваім вопытам пераўвасаблення, расказала аб модных тэндэнцыях гэтай вясны. Для слухачоў была падрыхтавана прэзентацыя, якая выклікала вялікую цікавасць і ажыўленую дыскусію.

1_Makar-1.jpg

Дзякуючы харызме лектара і жывым зносінам мерапрыемства было напоўнена цеплынёй і пазітывам.

Лекцыю дапаўняла ілюстрацыйная тэматычная кніжная выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі.

Аўтарскі курс Кацярыны Макар “Сакрэты стылю” прадугледжвае дзесяць сустрэч, наведаўшы якія, кожны зможа не толькі даведацца аб новых тэндэнцыях у свеце моды і стылю, але і дзякуючы прафесійнай дапамозе імідж-стыліста ажыццявіць сваё ўласнае пераўвасабленне.

2_Makar-1.jpg


Запрашаем вас на наступную лекцыю, якая адбудзецца 14 красавіка ў 15.00 у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або білета сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаваных фондаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам