ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Кожны з нас сягодня рады: песня з хаты ў хату – бо не лезе ў зернясклады ўраджай багаты!”
Візіт міністра культуры і турызму Астраханскай вобласці

Вяртанне на 400 гадоў назад – да першага “Буквара”

Вяртанне на 400 гадоў назад – да першага “Буквара”
Іншыя навіны

28 жніўня напярэдадні Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага “Буквара”.

Важнай падзеяй 2018 года стала завяршэнне міжнароднага навуковага выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні першага “Буквара”. Кніга была выдадзена ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе. Усяго захавалася два асобнікі 1618 года. Адна з кніг была вывезена брытанскім калекцыянерам у Лондан у пачатку XVII стагоддзя. Сёння гэты кніжны помнік захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі. Другі асобнік знаходзіцца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі. На радзіме не засталося ніводнага выдання: як часта адбываецца з навучальнымі дапаможнікамі – іх проста “зачыталі да дзірак”.

“Буквар” створаны на царкоўнаславянскай мове. Выданне вельмі рэдкае, яго практычна ніхто з даследчыкаў не вывучаў. Дзякуючы садзейнічанню брытанскіх беларусістаў, выкладчыкаў Лонданскага ўніверсітэта, у 2015 г. Нацыянальная бібліятэка атрымала магчымасць пазнаёміцца з каштоўным помнікам і дэталёва вывучыць яго.

Факсіміле ўключае поўнакаляровае высакаякаснае ўзнаўленне “Буквара” памерам з арыгінал з захаваннем усіх дэфектаў і паметак, таксама пераклад на сучасную мову і вынікі гісторыка-культурнага даследавання. Еўеўскі “Буквар” – кніга невялікая, кампактная і зручная для навучання. На 26 аркушах, або 52 старонках, кожная літара кірылічнага алфавіта надрукавана паўуставам. Знешняя аздоба яе нагадвае віленскія выданні Францыска Скарыны. Даследаванне апублікавана на беларускай, рускай і англійскай мовах, дзякуючы чаму з духоўным багаццем Беларусі зможа пазнаёміцца і сусветнае грамадства.

Акрамя адукацыйных задач, “Буквар” быў прызначаны для патрэб выхавання, якое ў той час грунтавалася на хрысціянскай сістэме каштоўнасцей. Менавіта з гэтай мэтай ў якасці важных тэкстаў для чытання ў склад яго ўключаны малітвы, рэлігійныя гімны, сімвал веры, Божыя запаветы, пропаведзі, пералік добрых якасцей чалавека і яго грахоў.

Першы “Буквар” – адзіны ў сваім родзе помнік асветніцкай думкі Беларусі, найбольш ранні друкаваны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце. Выданне раскрывае ўсю значнасць і ўнікальнасць помніка і заклікана садзейнічаць папулярызацыі найлепшых узораў кніжнай культуры беларускага народа, захаванню яго духоўнай спадчыны.

З прывітальным словам выступіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён паведаміў пра гісторыю буквара і выказаў шчырую падзяку партнёрам за рэалізацыю праекта.

Таксама ва ўрачыстасцях узялі ўдзел першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Валянціна Гінчук, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша. Партнёры праекта – намеснік старшыні праўлення Беларускага банка развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк” Андрэй Сакірка і галоўны банкір Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Аляксандр Яўсейчык – падкрэслілі важнасць падобных праграм па ўзнаўленні культурнай і кніжнай спадчыны і ўпэўнілі, што і ў далейшым банкаўскія арганізацыі будуць імкнуцца падтрымліваць падобныя праекты.

Сапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства сталі выступленні маленькіх таленавітых артыстаў, якія падаравалі ўсім прысутным свае вершы, песні, танцы і добры настрой.

Буквар – гэта сапраўдная азбука жыцця. З буквара пачынаецца шлях да ведаў. Сёння па кнігах з такой назвай вучацца ў многіх краінах свету. Дадзены маштабны праект закліканы зрабіць першы “Буквар” даступным для шырокай аўдыторыі і прадэманстраваць паважлівае стаўленне да культурнай спадчыны нашага народа.

Факсімільнае выданне будзе цікавым вучоным, работнікам адукацыі, культуры, усім, хто шануе духоўную і кніжную спадчыну Беларусі.

Партнёрамі праекта выступілі: Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”.

Глядзіце таксама пра прэзентацыю факсіміле, выдадзенага да 400-годдзя “Буквара”, у сюжэтах тэлеканалаў і нашым фотарэпартажы:

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам