ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Полацку экспанавалася рэдкае выданне Скарыны
Праект "Светач беларускай паэзіі"

Вяртанне кніжных помнікаў

Іншыя навіны

Папячыцельскі савет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі звяртаецца да ўсіх зацікаўленых з прапановай аб набыцці для галоўнай бібліятэкі нашай краіны каштоўных помнікаў кніжнай спадчыны Беларусі.


Вяртанне культурнай спадчыны, якая па розных прычынах апынулася па-за межамі Беларусі, з’яўляецца найважнейшай задачай для фарміравання ў нашых сучаснікаў гонару за дасягненні айчыннай культуры, стане значнай падзеяй у жыцці беларускага грамадства і будзе спрыяць развіццю бібліятэчнай справы краіны.

Па ініцыятыве Папячыцельскага савета Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў складзены спіс кніжных помнікаў, якія адсутнічаюць у фондзе бібліятэкі і іншых зборах рэспублікі.

№ п/п
Назва
Месца і дата выдання
Кошт
Заўвагі
Калекцыя старадрукаў
1.
Псалтирь. 8°.
Магілёў, 1705.
700 $
Першае выданне, надрукаванае для старавераў. На тэрыторыі Расійскай імперыі друкаваць стараверскія выданні было забаронена да канца XVIII ст.
Гравюра "Цар Давід" намалявана ад рукі карычневым чарнілам.
Пераплёт: рэстаўраваны, цёмна-карычневая скура на дошках, засцежкі познія (2). Рукапісныя прыпляценні: невыразны паўустаў карычневым чарнілам аднаго почырку на паперы XIX ст.
2.
Псалтирь. 4°.
Супрасль, 1797.
300 $
Стараверскае выданне. Пераплёт (канца XVIII – пачатку ХІХ ст.?): цёмна-карычневая скура на дошках, на пераплётных крышках, карашку блінтавое цісненне, абрэз пафарбаваны цёмна-карычневай фарбай. Існавала на тэрыторыі Гомельскай вобласці.
3.
Псалтирь. 4°
Супрасль, [1780].
450 $
Стараверскае выданне. Пераплёт (канца XVIII ст.): цёмна-карычневая скура на дошках, на пераплётных крышках, карашку, блінтавое цісненне, абрэз пафарбаваны карычневай фарбай.
4.
Служба в великую субботу и светлую седмицу. 8°
Гродна, 1786. (Папера 1805 г.)
250 $
Стараверскае выданне. Пераплёт (канца ХVIII ст.): цёмна-карычневая скура на дошках, на пераплётных крышках, блінтавое цісненне, абрэз пафарбаваны зялёнай фарбай.
5.
Синодикъ, или Помянник / грав. А. Трухменскага, Л. Буніна, Г. Цепчагорскага, В. Андрэева. 2°.
[Масква], [178–] (рукапісны памяннік не раней за 1787 г., уладальніцкі запіс 1787 г., белая дата на паперы "1779").
1200 $
Цэльнагравіраванае выданне. Руская лубочная кніга. Гравюры расфарбаваны ад рукі.
Пераплёт састаўны (XIX ст.): чорная тканіна на кардоне, карашок з цёмна-карычневай скуры, на верхняй пераплётнай крышцы блінтавое цісненне: Синодикъ.
Уладальніцкія запісы, рукапісны памяннік.
Экзэмпляр абрэзаны.
6.
Страсти Христовы. 4°
Супрасль, 1794.
300 $
Стараверскае выданне. Пераплёт (ХІХ ст.): цёмна-карычневая скура на дошках.
7.
Bembus, Petrus [Paulo]. Epistolarum...
Venetia, 1535.
2 000 $
Палеатып – выданне 1-й паловы ХVI ст. Самае рэдкае заходнееўрапейскае прыжыццёвае выданне вядомага італьянскага пісьменніка і тэарэтыка літаратуры. Дапаўняе калекцыю палеатыпаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пераплёт эпохі, пергамен на дрэве, рэшткі 2-х засцежак, рэстаўраваны карашок.
Гравюры
1.
D.O.M. Antistitum Optimo.Georgio Comiti in Lohoysk et Berdidyczew Tyszkiewicz [Надмагільны помнік Юрыю Тышкевічу (Jerzy Tyszkiewicz (1596–1656) ]: Хромалітаграфія, (памер 57х40 см).
[Imp. Lemercier a Paris, 1845].
250 $
Надмагільны помнік Тышкевічу – епіскапу віленскаму, лагойскаму і бярдзічаўскаму, які знаходзіцца ў Віленскім кафедральным саборы. Хромалітаграфія з "Album de Wilna" 2-е serie, 4-e liv. Выдавец Я.K. Вільчынскі. Каляровая літаграфія з імітацыяй мармуру і золата. Малюнак надмагільнага помніка выкананы польскім мастаком Каралем Рыпінскім (Karol Rypiński (1808–1892)). У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адсутнічаюць асобна выдадзеныя партрэты названай асобы. Дадзеная літаграфія можа запоўніць адсутнасць партрэтаў Юрыя Тышкевічаі з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю.
2.
Jan Chrzanowski, ostatni nachelnik artylerji Litewskiey. Umarl 1824. Dedie Madame Orzeszko nee Chrzanowska: літаграфія; партрэт без палёў (памер 38х27 см) .
[Paris, каля 1840–1850].
250 $
Партрэт генерала паўстанцаў Яна Храноўскага (Jan Chrzanowski) (каля 1753–1824) у мундзіры з ордэнам Віртуцы Мілітары, ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, удзельніка ваенных дзеянняў у перыяд другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793). Родам з Берасцейскага ваяводства, служыў у атрадах Радзівілаў. Партрэт выкананы французскім мастаком Франсуа Граньерам (François Granier) (1793–1867) у першай палове XIX ст. Надрукаваны ў парыжскай літаграфіі Лемерсьера.
3.
Сяляне з наваколляў Гродна (Wiesniacy z okolic Grodna). Чорна-белая літаграфія.
Сярэдзіна XIX ст.
250 $
Малюнак на камні выкананы польскім мастаком Янам Лявіцкім (Jan Lewicki (1802–1871)). Выява строяў, прыладаў працы, прадметаў сялянскага побыту беларусаў Гродзеншчыны XIX ст. Работа прадстаўляе этнаграфічны і гістарычны інтарэс.
Калекцыя стараверскіх рукапісных кніг
1.
Ирмологий на крюковых нотах. Рукапісная кніга. 4°.
Канец XVIII, пачатак XX ст.
700 $
Рукапісная кніга стараверскага паходжання; богаслужбовая, пеўчая, безлінейнай (крукавай) натацыі. Почырк: прафесійны паўустаў карычневым чарнілам, загалоўкі, службовыя словы кінавар’ю. Перапісчык кодэкса не названы. Фаліяцыя адсутнічае. Сігнатуры лічбавыя.
Мастацкае афармленне: застаўка, аздобленая птушкамі, кінаварныя буквіцы.
Існавала на тэрыторыі Гомельскай вобласці.
2.
Ирмолой на крюковых нотах. 8°
XVIII в. Філігрань "Галава блазна".
600 $
Уключае, акрамя ірмасаў таксама рознікі, песнапенні Абіходу (Ранішнія, Літургіі).
Паўустаў некалькіх почыркаў, вязь, прызначныя паметы кінавар’ю.
Пераплёт: цёмна-карычневая скура на дошках, на пераплётных крышках блінтавое цісненне, на верхняй крышцы сярэднік "Цар Давід".
3.
Каноннік (састаўны).
Сярэдзіна XIX ст. 4°
Папера 1806–1832 гг.
220 $
Паўустаў некалькіх почыркаў карычневым чарнілам, службовыя словы кінавар’ю, сурыкам. Застаўкі (непрафесійныя).
Маюцца ўладальніцкія запісы.
Пераплёт паўскураны (XIX ст.): сіняя папера на кардоне, карашок з цёмна-карычневай скуры, на карашку блінтавое цісненне.
4.
Зборнік стараверскі. Рукапісная книга. 8°.
2-я палова XVIII – пачатак XIX ст. (?)
750 $
Рукапісная кніга змяшчае жыціі святых, словы і павучанні айцоў царквы. Інтарэс прадстаўляюць павучанні трох свяціцеляў Васілія Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Златавуста, словы прападобных Яфрэма Сірына і Ісаака Сірына, жыціі Васілія Новага і Яўстафія Плакіды.
Філігрань – герб г. Яраслаўля (?).
Пераплёт цэльнаскураны (бол ранні?): цёмна-карычневая скура на дошках, на пераплётных крышках, карашку блінтавое цісненне, засцежка (1).
Почырк – прафесійны паўустаў некалькіх почыркаў карычневым чарнілам, службовыя словы, загалоўкі кінавар’ю.
Рукапіс аздоблены 2 застаўкамі (папярэднічае жыцію Васілія Новага і ўяўленню Рыгора Багаслова).
Існавала на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам