ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з РНБ
Дрэва Жыцця: пераемнасць традыцый і энергій

Вяртанне да рамантызму

Іншыя навіны

31 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі “Вяртанне да рамантызму” («Le retour au romantisme»).


Гэта сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

На выстаўцые свае работы будуць дэманстраваць мастакі розных пакаленняў і творчых напрамкаў: Фёдар Ястраб, Яўген Шунейка, Ірына Котава, Юрый Падолін, Ігар Гарбатых, Людміла Налівайка, Карына Харанека, Лізавета Пастушэнка, Вераніка Малашук, Уладзімір Рынкевіч, Вольга Млынар, Дар’я Мароз-Корат, Дзмітрый Шапавалаў і інш.

Акрамя персанальных прац, аўтары прадставяць калектыўную працу-усталёўку на тэму французскай граматыкі “Знайдзі свой дзеяслоў”.

Выстаўка будзе доўжыцца да 26 красавіка.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам