ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 95-годдзя з дня нараджэння Марыі Паўлаўны Шот
Нарада дырэктараў публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці

Вяршыня прававой думкі

Вяршыня прававой думкі
Іншыя навіны

9 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася публічная лекцыя “Статуты ВКЛ у кантэксце гісторыі права Беларусі”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.

Экспертам выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Падалінскі.

На лекцыі абмеркавалі ролю і змест статутаў ВКЛ, якія з’яўляюцца не толькі першымі фундаментальнымі зборамі прававых нормаў і выдатнымі творамі юрыдычнай думкі, але і найважнейшымі помнікамі старабеларускай мовы. Менавіта дзякуючы Першаму (1529), а потым Другому (1566) і Трэцяму (1588) статутам Вялікае Княства Літоўскае ўвайшло ў кола дзяржаў, у якіх права стала важным элементам рэгулявання грамадскага і дзяржаўнага жыцця.

Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі грамадскія дзеячы, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дакументаў, – Астафій Валовіч, Леў Сапега, дзейнасць князёў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама навуковыя працы знакамітых даследчыкаў Івана Лапы, Юліюша Бардаха і іншых.

Адукацыйная лекцыя “Статуты ВКЛ у кантэксце гісторыі права Беларусі” – завяршальная сустрэча з вядомымі навукоўцамі з цыкла “Крыніцы гістарычнай памяці”.

Запісы мінулых лекцый глядзіце на канале YouTube па адрасе https://www.youtube.com/c/BelarusBook/videos.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам