ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Маем найбольшае самі”
Кнігі Скарыны з іншых краін прывязуць у Мінск

Вярнуць і захаваць: “Малую падарожную кніжку” Ф. Скарыны прадставілі ў НББ

Вярнуць і захаваць: “Малую падарожную кніжку” Ф. Скарыны прадставілі ў НББ
Іншыя навіны

3 сакавіка ў бібліятэцы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная міжнароднаму выставачнаму праекту “Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам”.


У зале адукацыйных тэхналогій сабраліся прадстаўнікі шматлікіх СМІ, каб даведацца аб усіх падрабязнасцях пра міжнародны выставачны праект, арганізатарамі якога выступаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і ААТ “Белгазпрамбанк”. На пытанні ўдзельнікаў адказалі кіраўнік “Белгазпрамбанка” Віктар Бабарыка, куратар карпаратыўнай калекцыі “Белгазпрамбанка” Аляксандр Зіменка, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева.

У цэнтры праекта, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, – вернутая ў Беларусь “Малая падарожная кніжка” Францыска Скарыны (1522 г., Вільня) з карпаратыўнай калекцыі “Белгазпрамбанка”. Яна з’яўляецца зборам царкоўных кніг невялікага фармату, прызначаных для вандроўцаў: “Псалтыр”, “Часасловец”, “Шасцідневец”, “Саборнік”, акафісты, каноны. Гэта больш, чым проста адно выданне: пад адной вокладкай – 18 кніг, упрыгожаных унікальнымі гравюрамі, застаўкамі і ініцыяламі, 9 з якіх маюць пасляслоўе самога Скарыны. Менавіта яе эксперты лічаць першай кнігай, выдадзенай у Вялікім Княстве Літоўскам. На сённяшні дзень гэта адзіны экзэмпляр такой кнігі ў нашай краіне.

“Вяртанне гэтага ўнікальнага нацыянальнага артэфакта на радзіму менавіта ў год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання – неардынарная і знакавая падзея не толькі для банка, але і для ўсёй краіны, – адзначыў Віктар Бабарыка. – Гэта дае нам магчымасць прадэманстраваць адзінства беларускай і еўрапейскай культур, якое прайшло цераз стагоддзі”.

Міжнародны выставачны праект “Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам” пройдзе ў еўрапейскіх краінах, звязаных з лёсам першадрукара – у Літве, Польшчы, Чэхіі, Італіі. Адпраўной кропкай стане Нацыянальны музей “Палац вялікіх князёў літоўскіх” у Вільнюсе, дзе выстаўка пройдзе з 4 мая па 4 чэрвеня.

Акрамя “Малой падарожнай кніжкі”, у “тур па Еўропе” адправіцца выданне Францыска Скарыны “Кніга Іова” (1517 г., Прага), прадстаўленае для экспанавання з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Убачыць увачавідкі ў Мінску каштоўныя шэдэўры можна будзе на выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха” ў Нацыянальнай бібліятэцы ўжо ў верасні.

“Вяртанне ў краіну помнікаў кніжнай спадчыны і аднаўленне страчаных культурных каштоўнасцей – адна з найважнейшых місій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, – адзначыў Раман Матульскі. – Мы заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы садзейнічаць арганізацыям-ініцыятарам у пытаннях вяртання ў Беларусь гістарычнай і культурнай спадчыны. Толькі за мінулыя пяць гадоў Нацыянальнай бібліятэкай было закуплена звыш 1 700 рэдкіх і каштоўных кніг, розных дакументальных крыніц. Найбольш дарагія выданні набыты пры фінансавай падтрымцы беларускіх і замежных устаноў і арганізацый”.

У наш час Беларусь, якая дала свету ўсходнеславянскага першадрукара, не мае поўнага камплекта яго выданняў. Наша Нацыянальная бібліятэка захоўвае ў сваіх фондах 10 выпускаў пражскай Бібліі Францыска Скарыны. Усяго ж у Празе з 1517 па 1519 гг. першадрукар выпусціў 23 кнігі. Выданні віленскага перыяду да сённяшняга дня ў Беларусі адсутнічалі. Дзякуючы нацыянальна-гістарычнаму праекту “Белгазпрамбанка” “Арт-Беларусь” цяпер такая кніга ў нашай краіне ёсць.

З вяртаннем, “Малая падарожная кніжка” Францыска Скарыны!

Вярнуць і захаваць спадчыну Францыска Скарыны магчыма, калі рабіць гэта разам!

 

Чытайце таксама
"Белгазпромбанк" вернул в Беларусь легендарную книгу Скорины

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Новыя партнёры РЗЭК бібліятэк Віцебскай вобласці

26 Сак 2020

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Віцебскай вобласці далучылася дзяржаўная ўстанова культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 сакавіка 1945 года. 44 дні да Перамогі

27 Сак 2020

Наступленне Чырвонай арміі. Веснавыя палявыя работы пачаліся. Навіны з Мазыра, Барысаўскага раёна і іншых куткоў БССР. Газеты: “Большэвік Палесся” (№ 29), “Совецкая радзіма” (№ 47), “Большэвіцкая трыбуна” Барысаўскага раёна (№№ 30–31), “Звязда” (№ 53).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Выказваем падтрымку Італіі ў барацьбе з каранавірусам

26 Сак 2020

З 26 па 31 сакавіка ўключна па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіцца графічны малюнак у падтрымку Італіі з надпісам “Беларусь салідарна з італьянскім народам”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111