ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел бібліятэкі ў рабоце ХХI ММКВК
Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у ІПНК

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя навіны

30 студзеня ў галерэі “Лабірынт” адбылася літаратурна-творчая сустрэча “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”.


Мерапрыемства прайшло ў рамках адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі, прысвечанай лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 г.

Каб падкрэсліць грамадскую значнасць падзеі і павіншаваць тых, хто ўносіць свой уклад у высакародную справу ўмацавання духоўных каштоўнасцей, маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці, Нацыянальная бібліятэка Беларусі штогод арганізуе кніжна-ілюстрацыйную выстаўку і праводзіць літаратурна-творчую сустрэчу “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца” з удзелам лаўрэатаў прэмій. Сёлета на ёй прадстаўлены шматлікія матэрыялы пра ўсіх лаўрэатаў з розных калекцый бібліятэкі: кнігі, выяўленчыя матэрыялы, перыядычныя выданні.

Распачынаючы сустрэчу намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч адзначыла, што прэмія “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – гэта “наш нацыянальны Алімп”. “Мы разумеем, што да гэтага «Алімпу» кожны з вас ідзе доўгія гады, засяроджваючы ўвагу на пэўным кірунку дзейнасці. Нацыянальная бібліятэка Беларусі гасцінна адчыняе вам дзверы і заўсёды запрашае ў госці. Плёну вам у вашай працы!” – звярнулася яна да лаўрэатаў.

Пад час мерапрыемства пра сваю дарогу да “Алімпу” расказалі дырэктар Беларускага дзіцячага фонду Аляксандр Трухан, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама Вольга Чамаданава, прадстаўнікі аўтарскага калектыву дзіцячага тэлевізійнага музычнага конкурсу “Я спяваю!” Алена Лобач і Анжэла Мікульская, аўтарскі калектыў агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (Міхаіл Равуцкі, Алена Борматава і Марыя Жукава), народны вакальны ансамбль ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл “Памяць сэрца” Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў (мастацкі кіраўнік – Галіна Мацяс).

“Калі працуеш – не чакаеш узнагароды за гэта. Але калі ты яе атрымліваеш – адчуваеш вялікую радасць, канешне. Я люблю дзяцей. З гэтай нагоды я і абрала сваю прафесію, – паведаміла гасцям галоўны ўрач Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Галіна Радзівонава, якая таксама з’яўляецца адной з тых, дзеля каго арганізавана сустрэча. – У маёй рабоце трэба мець галоўныя чалавечыя якасці: дабрыню, любоў і міласэрнасць, і ніхто гэта так не ацэніць, як дзеці”.

Сёлетнія лаўрэаты прайшлі шмат цяжкіх дарог, каб узысці на п’едэстал: адзін адвёў падлеткаў ад дрэннага жыццёвага шляху, другі дапамог вялікай колькасці дзяцей дакрануцца да сваёй мары, трэці прымусіў іх паверыць у саміх сябе, іншы літаральна разабраў гісторыю як пазл і склаў у новым для нас выглядзе, а нехта праз доўгія гады захаваў у сабе юнацкі задор і ўсім сэрцам спявае цяперашнім юнакам песні савецкіх салдат, што змагаліся супраць фашыстаў.

Экспазіцыя, прысвечаная лаўрэатам, размесціцца на кальцавым калідоры 2-га паверха бібліятэкі з 4 лютага па 3 сакавіка 2014 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80.

Е-mail: pr@nlb.by

   

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам