ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі каліграфіі
Падпіска на электронна-бібліятэчную сістэму IQlib

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя навіны

31 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася літаратурна-творчая сустрэча ў рамках адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца”.


Выстаўка прысвечана лаўрэатам прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года.

Гэтыя прэміі прысуджаюцца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё і ўмацаванне духоўных каштоўнасцей.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна арганізавала выстаўку матэрыялаў са сваіх калекцый, прысвечаную лаўрэатам, якія сваім мастацтвам і плённай працай славяць нашу краіну. У экспазіцыю ўвайшлі кнігі, выяўленчыя матэрыялы (плакаты, фота), перыядычныя і электронныя выданні.

Гасцей выстаўкі і лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года вітаў начальнік упраўлення ўстаноў культуры і мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вадзім Міхайлавіч Шчэрбіч.

Госці мерапрыемства пазнаёміліся з лаўрэатамі, даведаліся пра іх дзейнасць, праекты, планы, дасягненні.

Творчымі выступленнямі прысутных парадавалі ўзорны дзіцячы калектыў беларускай песні “Цернічка” мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў і цымбалістка, лаўрэат міжнародных конкурсаў Вераніка Прадзед.

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца” будзе працаваць да 17 красавіка 2012 г. у кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам