ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Зносіны з падлеткам. Як?

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя навіны

28 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло адкрыццё кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”.


У рамках мерапрыемства ладзілася творчая сустрэча з лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2009 года.

Прэмія “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльная прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджаюцца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай сферы, скіраваную на развіццё і ўмацаванне духоўных каштоўнасцей.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізавала кніжна-ілюстрацыйную выстаўку матэрыялаў са сваіх калекцый, прысвечаную лаўрэатам, якія сваім мастацтвам і плённай працай славяць нашу краіну. У экспазіцыю ўвайшлі кнігі, выяўленчыя матэрыялы (плакаты, фота, паштоўкі), ноты, перыядычныя і электронныя выданні.

Лаўрэатаў прэміі і гасцей выстаўкі вітаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі.

На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства былі прадэманстраваны фрагменты дакументальнага серыяла “Зямля беларуская”. Творчымі выступленнямі прысутных парадавалі ўдзельнікі заслужанага аматарскага калектыву-студыі сучаснага бальнага танца “Мара”; мужчынскага вакальнага ансамбля “Благовест” “Выдавецтва Беларускага Экзархата”; дырэктар Цэнтра культуры і народнай творчасці в. Вулька-1 Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці В.Ф. Мелюх; студэнты кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў П. Дараганаў і У. Плігоўка. Нацыянальныя касцюмы Беларусі розных гістарычных эпох прадэманстраваў калектыў Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Свае мастацкія работы на выстаўцы прадставілі юныя таленты Беларусі – вучні Горацкай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў.

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца” будзе дзейнічаць да 15 сакавіка на кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам