ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У бібліятэцы абмеркавалі гісторыю і станаўленне старабеларускай літаратуры
У Нацыянальнай бібліятэцы “Беларускі салавей” загучаў па-новаму

Вялікі космас у малым фармаце: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа”

Вялікі космас у малым фармаце: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа”
Іншыя навіны

Разцовая гравюра выкарыстоўвалася графікамі з XV ст., а ў канцы XVI – XVIII ст. мела пашырэнне ў Беларусі. Цяпер яна ўвасобілася ў графіцы малых форм – экслібрысах.

Прыватная калекцыя сучасных экслібрысаў бібліяфіла Алега Судлянкова – сапраўдны скарб. Большасць з іх – экслібрысы майстроў, імёны якіх цяпер добра вядомыя ў коле прафесіяналаў. Гэта Лембіт Лыхмус, Альфрэд Косман, Ханс Ранзоні, Георг Вімер, Херберт Тоні Шымек, Х’юберт Войці-Вімер, Вернер Пфайлер, Фрыдрых Тойбель.

18 студзеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа”.

Lychmus-1.jpg

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён адзначыў, што тэхніка разцовай гравюры адыграла выключную ролю ў гісторыі кніжнай культуры і выяўленчага мастацтва не толькі Беларусі, але і ўсяго свету і нам ёсць чым сёння ганарыцца. Таксама ён дадаў, што праект, які ажыццявілі супрацоўнікі бібліятэкі з Алегам Судлянковым, паслужыць глебай для развіцця мастацтва гравюры для маладых мастакоў, а працы, прадстаўленыя на выставе, будуць іх натхняць на далейшую творчасць.

Юрый Хілько, загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, падкрэсліў надзвычай высокі прафесіяналізм мастакоў, чые работы прадстаўлены ў экспазіцыі, і тое, што яны змясцілі вялікі космас у малым фармаце экслібрыса.

Беларускі мастак-графік Віктар Саўчанка распавёў, што Лембіт Лыхмус – таленавіты чалавек вялікай душы і сучасны мастак унікальнага майстэрства. А яго настаўнікі з Венскай школы ў малым фармаце прадэманстравалі вялікія магчымасці.

Напрыканцы мерапрыемства выступіў бібліяфіл, ініцыятар выставы і ўладальнік калекцыі, сябра Лембіта Лыхмуса Алег Судлянкоў. Ён распавёў пра складаную тэхніку гравіроўкі (на скураной падушачцы круціцца медная пласціна, на якой выразаецца выява) і дадаў, што сам Лембіт Лыхмус працуе з мікраскопам.

Экспазіцыю дапаўняюць каштоўныя старадрукі з фонду НББ  з гравюрамі на метале (медзярытамі): “Літургікон” 1692–1695 гг., “Разарыум” 1678 г., “Боская камедыя” Дантэ Аліг’еры 1481 г., “Officia” Марка Тулія Цыцэрона 1531 г.


Выстава “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа” працуе ў музеі кнігі (пам. 347) да 10 красавіка 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 79.

Глядзіце рэпартаж тэлеканала "Беларусь 24".

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам