ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Адбылася прэзентацыя новага буквара!
У пошуку гармоніі быцця

Вялікі Дзень ведаў з віртуальнай чытальнай залай НББ

Вялікі Дзень ведаў з віртуальнай чытальнай залай НББ
Іншыя навіны

Пачатак новага навучальнага года Нацыянальная бібліятэка адзначыла маштабным мерапрыемствам – анлайн-канферэнцыяй віртуальнай чытальнай залы, прысвечанай актуальным пытанням інфармацыйнага забеспячэння сферы адукацыі.

2 верасня ў бібліятэцы ў вочна-дыстанцыйным фармаце сабралася больш за 150 зацікаўленых прафесіяналаў: педагогі, кіраўнікі і бібліятэкары сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, універсітэтаў Беларусі. На працягу дня спікерамі для іх выступілі партнёры віртуальнай чытальнай залы НББ – прадстаўнікі выдавецтваў і агрэгатараў ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсаў (“Директ-Медиа”, “Инфра-М”, “БиблиоРоссика”, “Лань”). Яны пазнаёмілі з ЭІР, спецыяльна створанымі для бібліятэк устаноў адукацыі: базамі даных вучэбнай, мастацкай, навуковай і метадычнай літаратуры, а таксама спецыяльнымі сэрвісамі для дапамогі ў арганізацыі дыстанцыйнай адукацыі і ўкаранення інавацыйных фарматаў навучання на ўсіх прыступках адукацыі – ад агульнай сярэдняй да вышэйшай.

Удзельнікі канферэнцыі выказалі ўпэўненасць у тым, што электронныя рэсурсы ў сённяшніх умовах з’яўляюцца неад’емнай і незаменнай часткай рэсурснай базы вучэбных бібліятэк, а прапанаваныя сэрвісы будуць садзейнічаць падтрыманню высокага ўзроўню якасці адукацыі.

Пачынаецца 2021/2022 навучальны год, набліжаецца падпіска на перыядычныя выданні і электронныя базы даных. Ацэнім, выберам і арганізуем выкарыстанне лепшых айчынных і замежных ЭІР!

Да новых прафесійных сустрэч!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам