ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ах, лета! Мода па старонках замежнага часопіса
Перадача выданняў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Беларускага геаграфічнага таварыства

Вядзецца набор на курс “Камп’ютар з нуля”

Вядзецца набор на курс “Камп’ютар з нуля”
Іншыя навіны

Праводзіцца набор на курс бясплатных заняткаў для тых, хто пачынае карыстацца персанальным камп'ютарам.

Пра што вы даведаецеся:

  • якія магчымасці сучаснага дамашняга камп’ютара;
  • як правільна працаваць з персанальным камп'ютарам (ПК);
  • як працаваць з тэкставым рэдактарам “Word”;
  • як працаваць з асноўнымі праграмамі і сеткай Інтэрнэт;
  • як карыстацца сацыяльнымі сеткамі (“Одноклассники”, “Вконтакте”).

Поўная праграма курса

Навучанне прадугледжана для:

  • пачаткоўцаў (тых, хто пакуль не працаваў на персанальным камп’ютары);
  • пенсіянераў (якія хочуць папоўніць свае веды для жыцця ў сучасным свеце).

Курс праводзіцца з верасня 2023 г. па май 2024 г.

Набор у групу ідзе са жніўня па папярэднім запісе.

Для наведвання заняткаў неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для запісу: (8 017) 293 27 31.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам