ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Канферэнцыя ў Душанбэ “Тры дзесяцігоддзі партнёрства бібліятэк СНД: арыенціры і стратэгія развіцця”
Канферэнцыя “Бібліотека. Наука. Комунікація. Від управління ресурсами – до управління знаннями”

Вучэбная і мастацкая літаратура для чытачоў публічных бібліятэк: магчымасці выкарыстання праз віртуальную чытальную залу НББ

Вучэбная і мастацкая літаратура для чытачоў публічных бібліятэк: магчымасці выкарыстання праз віртуальную чытальную залу НББ
Іншыя навіны

5 кастрычніка ў віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася чарговая анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі публічных бібліятэк нашай краіны. Мерапрыемства было прымеркавана да адкрыцця тэставага доступу да электронна-бібліятэчнай сістэмы “БиблиоРоссика”.

Для нашых калег быў падрыхтаваны анлайн-трэнінг па магчымасцях выкарыстання гэтага электроннага рэсурсу. Усе чытачы бібліятэк – удзельніц тэсціравання да 31 кастрычніка 2021 года змогуць без абмежаванняў знаёміцца з поўнымі тэкстамі вучэбнай, мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, прадстаўленай у ЭБС.

1_webinar051021.jpg

Доступ да ЭБС “БиблиоРоссика” адкрыты ў рамках вялікай серыі тэсціравання шэрагу вядучых інфармацыйных рэсурсаў, арганізаванай ВЧЗ спецыяльна для публічных бібліятэк Беларусі. Спадзяёмся, што гэтая акцыя будзе спрыяць поўнаму і якаснаму інфармацыйнаму абслугоўванню жыхароў усіх рэгіёнаў нашай краіны і дазволіць публічным бібліятэкам аптымізаваць падыходы да камплектавання сваіх дакументных фондаў.

2_webinar051021.jpg

Нагадваем, што ліцэнзійны доступ да ЭБС “БиблиоРоссика” на пастаяннай аснове адкрыты для ўсіх чытачоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Віртуальная чытальная зала запрашае бібліятэкі і ўсе зацікаўленыя арганізацыі да партнёрства па карпаратыўнай падпісцы на ліцэнзійныя базы даных.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам