ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Полацкае Евангелле
Прэзентацыя новых мультымедыйных праектаў бібліятэкі

Востраў мужнасці і смутку

Востраў мужнасці і смутку
Іншыя навіны

13 лютага а 15-й гадзіне ў мабільнай галерэі (3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Валерыя Махнача “Востраў мужнасці і смутку”, прысвечанай 25-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.


Выстаўка прадставіць грамадскасці частку ўнікальнага фоталетапісу, які ствараецца вопытным фотааматарам Валерыем Махначом без малога 30 гадоў. Фотаздымкі адлюстроўваюць храналогію “афганскага” руху, працэс стварэння помніка воінам-інтэрнацыяналістам, загінуўшым у Афганістане, “Востраў Мужнасці і Смутку” (Валерый Махнач з’яўляецца адным з аўтараў і праекціроўшчыкаў мемарыяла, што размешчаны каля Траецкага прадмесця ў г. Мінску).

Сын ветэрана Сталінградскага фронту, Валерый з дзяцінства быў у асяроддзі ветэранаў вайны. У 1960–1980-я гады ён арганізоўваў пошукавыя экспедыцыі па баявых месцах, “зорныя паходы” па месцах Славы, быў актыўным удзельнікам Усесаюзнага паходу па месцах славы савецкага народа, удзельнічаў у шэфскай рабоце з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам