Канікулы – гэта час, калі можна заняцца любімай справай, сустрэцца з сябрамі, наведаць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на інтэрактыўную экскурсію “Ажыўшыя кнігі”. З дапамогай электронных планшэтаў кожны зможа акунуцца ў свет чараўніцтва і ўбачыць, як на старонках “ажываюць” героі 4D-кніг.
Вельмі цікавымі і пазнавальнымі для школьнікаў будуць экскурсіі з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Яны распрацаваны да 500-годдзя выдання Бібліі Францыскам Скарынай і юбілеяў класікаў беларускай літаратуры. Дзеці даведаюцца пра жыццё і творчасць пісьменнікаў і паэтаў, пазнаёмяцца з цікавымі фактамі іх біяграфій.
Падрабязна пра экскурсіі ў час канікул глядзіце сюжэт галоўнай дырэкцыі “Агенцтва тэлевізійных навін” Белтэлерадыёкампаніі.