16 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшло мерапрыемства “Восеньскі калейдаскоп” літаратурна-тэатральнай гасцёўні.
Шчодрая восень напоўнена мноствам падарункаў: каштаны, жалуды, шышкі, галінкі, маляўнічая лістота – усё гэта выдатны матэрыял для стварэння казачных персанажаў. І вось ужо з’яўляюцца медзведзяня, бычок, вожык, сабачка, павучок, сава. І ў кожнага малыша – свая чарадзейная казка з неверагоднымі прыгодамі звяркоў у восеньскім лесе.
Творчую атмасферу мерапрыемства выдатна дапоўнілі дзіцячыя песенькі, вершы і загадкі пра восень. Юныя ўдзельнікі змаглі раскрыць свае акцёрскія і творчыя здольнасці і азнаёміцца на прадстаўленай выстаўцы з дзіцячымі кнігамі пра цудоўную пару – восень.
Тэлефон дзіцячага пакоя: (8 017) 293 25 34.