ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з адвакатам, прысвечаная пустуючым жылым дамам на сяле
Пачынаем дзяліцца энергіяй: Бібліяноч пачалася!

Вось і падзарадзіліся: у бібліятэцы прайшла Бібліяноч-2022!

Вось і падзарадзіліся: у бібліятэцы прайшла Бібліяноч-2022!
Іншыя навіны

Сёння вечарам Нацыяналка зараджала гасцей усімі гранямі энергій – душы, прыгод, інтэлекту, дзяцінства, рэлаксу, традыцый... і нават неба. Незвычайныя тэматычныя пляцоўкі карысталіся велізарнай папулярнасцю. Сабралі для вас гайд, як нашы госці правялі Бібліяноч-2022:

Энергію інтэлекту вырашылі скарыць як самыя дасведчаныя гульцы, якія арганізавалі цэлы турнір па шахматах і шашках, так і пачаткоўцы, якія спазналі свет японскіх шахмат сёгі і кітайскіх сянцы.

Модныя гісторыі праекта “Fashion-ілюстрацыя”, відэасалон “Модныя паказы” ад дызайнераў Беларускай палаты моды і дэманстрацыя калекцыі экаадзення Наталлі Мінінай сабралі чароўных прадстаўніц прыгожага полу на пляцоўцы “Энергія прыгажосці і маладосці”. Дзяўчаты абмяркоўвалі трэнды, цікавіліся модай і нават стваралі ўласныя фэшн-ілюстрацыі разам з Веранікай Талецкай.

У гэтую ноч на пляцоўцы са шкляной падлогай можна было ўбачыць персанажаў фільмаў, серыялаў, гульняў і нават мульцікаў! Не чакалі заспець іх у бібліятэцы? Скажам па вялікім сакрэце: мы таксама. Але разыначкай вечара стала касплей-шоу, якое выклікала небывалы ажыятаж. Таксама як і інтрыгуючыя ілюзійныя шоу “Таямніца чалавека, які прыходзіць” і “Энцыклапедыя чараўніцтва” Івана Чашуна.

Падзарадзіцца “Энергіяй дзяцінства” прыйшлі і дарослыя, і дзеткі, якіх чакала насычаная праграма. Тут збіралі робата і праводзілі лекцыі па рабататэхніцы, здымалі “пластылінавы” мультфільм да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі, слухалі “Салодкія гісторыі” ўзорнага тэатра лялек “Васілёк”, глядзелі выступленні дзіцячых тэатраў і ўдзельнічалі ў творчай сустрэчы з дзіцячым пісьменнікам Аленай Стэльмах.

Былі і тыя, хто вырашыў у пятнічны вечар займацца самапазнаннем. “Энергія душы” з Вольгай Дзянісавай і “Энергія зорак” з Анжалікай Шаставец выклікалі небывалую цікавасць у гасцей Бібліяночы. Вялікай папулярнасцю карысталіся канцэрт-лекцыя “Тытаны рамантычнага піянізму”, інтэлектуальны квест ад “Questoria” і літаратурная віктарына для знатакоў фэнтэзі “Terra Incognita”.

Сур’ёзныя мерапрыемствы таксама былі! На пляцоўцы “Энергія абароны” прайшла сустрэча з практыкуючым адвакатам Ірынай Несцяровіч, дзе наведвальнікі даведаліся, дзе шукаць пустуючыя дамы ў сельскай мясцовасці, як перавесці садовыя домікі ў жылыя і чым можа дапамагчы садовае таварыства.

Бонусныя пляцоўкі, нягледзячы на “фішачны” ўваход, карысталіся поспехам. “Энергія майстра” сабрала аматараў народнай творчасці на выставачнай прасторы “Жывыя крыніцы”, а “Энергія неба” дазволіла самым актыўным наведвальнікам убачыць вячэрні Мінск з вышыні птушынага палёту.

Доўгачаканая Бібліяноч-2022 завяршылася... Але мы ўпэўнены, што працягнем зараджаць вас энергіямі – ведаў, мастацтва і творчасці – кожную новую сустрэчу! Дзякуй усім, хто правёў гэты вечар разам з Нацыянальнай бібліятэкай!

Шчыра дзякуем нашым партнёрам за дапамогу ў арганізацыі гэтага цудоўнага праекта:

Logo_Biblionoch_2022.jpg

Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пашырае сферы супрацоўніцтва

2 Кас 2023

2 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Дагестан імя Расула Гамзатава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адкрыты тэставы доступ да рэсурсаў на платформе CNKI

2 Кас 2023

З 2 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыты тэставы доступ да электронных навуковых рэсурсаў на платформе China National Knowledge Infrastructure (CNKI), дзе прадстаўлена шырокая калекцыя навуковых часопісаў, электронных кніг, статыстычных штогоднікаў і іншых матэрыялаў на англійскай і кітайскай мовах.

Бібліятэка анлайн

Пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны абмеркавалі ў рамках II культурна-адукацыйнага форуму “Культура сталіцы – 2023”

2 Кас 2023

Форум праходзіць з 25 верасня па 8 кастрычніка ў Мінску і прымеркаваны да святкавання Дня работнікаў культуры, які адзначаецца ў Беларусі ў другую нядзелю кастрычніка.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам