ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ХХI Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Свет вачыма дзяцей

Вось і лета да нас прыйшло!

Вось і лета да нас прыйшло!
Іншыя навіны

5 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак 5–9 гадоў на свята “Вось і лета да нас прыйшло!”.


Лета – пара канікулаў, адпачынку, новых прыгод і вандровак! Нас шмат, мы розныя, незвычайныя і непадобныя адзін да аднаго, але ўсім хочацца ўлетку весела адпачыць. На нашым летнім свяце ў кампаніі аднагодкаў дзеці цудоўна правядуць час.

Хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць пазнавальныя гульні, цікавыя конкурсы і віктарыны, займальныя розыгрышы і вясёлая музыка.

Завяршыцца свята сумеснай творчай работай “На сонечнай палянцы” і салютам з мыльных бурбалак.

Мерапрыемства праводзіцца бясплатна.

Час правядзення: 18.00–19.30.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам