ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка – 65 год на службе маладзечанцам
Жыццё, напоўненае святлом

Візіт ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Візіт ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
Іншыя навіны

4 мая Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.


Мерапрыемства адбылося ў рамках урачыстай сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Барыса Батуры з ветэранамі, прысвечанай 65-й гадавіне Вялікай Перамогі.

Сярод гасцей бібліятэкі былі старшыні і актывісты гарадскіх і раённых арганізацый Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне і маюць высокія баявыя ўзнагароды.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ветэранаў вітаў яе дырэктар Раман Матульскі. У ходзе агляднай экскурсіі госці азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў. Ветэраны вайны падняліся на закрытую аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль яны змаглі палюбавацца маляўнічымі пейзажамі сталіцы і наваколля.

У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам