ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя электронных інфармацыйных рэсурсаў
Водныя рэсурсы свету: стан, праблемы, перспектывы выкарыстання

Візіт в’етнамскай парламенцкай дэлегацыі

Візіт в’етнамскай парламенцкай дэлегацыі
Іншыя навіны

16 сакавіка 2009 года ў рамках візіту ў Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала в’етнамская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Камітэта па бюджэце і фінансах Нацыянальнага сходу Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Фунг Куок Хіенам.


Гасцей вітала намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Людміла Генадзьеўна Кірухіна. Для дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Госці пазнаёміліся з работай бібліятэкі па абслугоўванні чытачоў, яе інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным абсталяваннем, даведаліся пра гісторыю бібліятэкі, архітэктурныя асаблівасці яе новага будынка, мастацкае афармленне інтэр’ераў.

У музеі кнігі члены в’етнамскай дэлегацыі пазнаёміліся з калекцыяй рарытэтаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Напрыканцы экскурсіі члены дэлегацыі мелі магчымасць палюбавацца прыгажосцю сталіцы з вышыні птушынага палёту на агляднай пляцоўцы будынка бібліятэкі.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам