ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адзіная Еўропа: 60 гадоў інтэграцыі
Канстытуцыйны кантроль: стан, праблемы, перспектывы

Візіт в’етнамскай дэлегацыі

Візіт в’етнамскай дэлегацыі
Іншыя навіны

30 красавіка 2009 года ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала в’етнамская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Нацыянальнага сходу Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Фу Чонгам.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для высокіх гасцей была праведзена аглядная экскурсія. Члены дэлегацыі пазнаёміліся з асноўнымі кірункамі дзейнасці бібліятэкі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным абсталяваннем, структурай чытальных залаў, сістэмай абслугоўвання чытачоў, архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, афармленнем інтэр’ераў, калекцыяй рарытэтных выданняў.

У музеі кнігі спадар Нгуен Фу Чонг пакінуў памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам