ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прававая і сацыяльная абарона інвалідаў
“Кніга ператварэнняў” уласнымі рукамі

Візіт удзельнікаў пасяджэння Парламенцкай асамблеі ЦЕІ

Візіт удзельнікаў пасяджэння Парламенцкай асамблеі ЦЕІ
Іншыя навіны

27 лістапада бібліятэку наведалі ўдзельнікі пасяджэння Парламенцкай асамблеі парламенцкага вымярэння Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.


Сёлета Беларусь упершыню прымае старшынства ў ЦЕІ, праграма якога ўключае больш за 20 мерапрыемстваў – канферэнцыі, сустрэчы, форумы на самым высокім узроўні. 28 лістапада ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. У ім возьмуць удзел кіраўнікі парламентаў 18 дзяржаў – членаў ЦЕІ.

Для ганаровых гасцей знаёмства з Беларуссю і яе сталіцай пачалося з наведвання найбуйнейшага сацыякультурнага цэнтра краіны.

Падчас экскурсіі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі пазнаёміў членаў дэлегацыі з гісторыяй, архітэктурай і інфармацыйнымі рэсурсамі ўстановы. Госці наведалі найбольш значныя месцы бібліятэкі – Круглы і чытальныя залы, выставачныя галерэі, аглядную пляцоўку, а таксама пабывалі на міжнароднай выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам