ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя зборніка “Калекцыянер”
Супрацоўнікі НББ – лаўрэаты фотаконкурсу

Візіт у Германію

Візіт у Германію
Іншыя навіны

З 29 лістапада па 5 снежня доўжыўся прафесійны візіт у Берлін дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р. Матульскага і намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці А. Сушы.


Інфармацыйная паездка “Захоўваючы культурную спадчыну, паказваючы мастацтва, развіваючы культуру памяці” была арганізавана з мэтай знаёмства з дзейнасцю Фонду прускай культурнай спадчыны і шэрагу падпарадкаваных яму арганізацый.

Найважнейшым мерапрыемствам у рамках візіту стала наведванне Дзяржаўнай бібліятэкі Берліна (Staatsbibliothek zu Berlin), якая выконвае функцыі нацыянальнай бібліятэкі Германіі, і падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Дзяржаўнай бібліятэкай Берліна.

Раман Матульскі і Аляксандр Суша ўдзельнічалі ў сустрэчы і перагаворах аб супрацоўніцтве з кіраўніцтвам Нямецкага гістарычнага музея (Deutsches Historisches Museum). На прыкладзе выстаўкі, прысвечанай Першай сусветнай вайне, быў вывучаны вопыт рэалізацыі міжнародных выставачных праектаў з актыўным выкарыстаннем дакументальных помнікаў.

Асаблівую цікавасць для Беларусі прадстаўляе германа-расійскі музей “Берлін-Карлсхорст” (Deutsch-Russisches Museum Berlin-Karlshorst), прысвечаны гісторыі Другой сусветнай вайны. Беларускі матэрыял вельмі шырока прадстаўлены ў экспазіцыі музея і звяртае на сябе ўвагу нават людзей, якія не былі знаёмыя з нашай краінай раней. Экспанаты музея распавядаюць пра вайну на Усходнім фронце з 1941 па 1945 г., а таксама раскрываюць гісторыю савецка-германскіх адносін да Другой сусветнай вайны, у дакументах таксама асвятляюцца пасляваенныя адносіны Савецкага Саюза з ГДР і ФРГ.

Быў вывучаны вопыт дзейнасці Музея сучаснасці “Гамбургскі вакзал” (Hamburger Bahnhof), змешчанага ў будынку чыгуначнага вакзала ў берлінскім раёне Маабіт. “Гамбургскі вакзал” – адзін з найбольш папулярных музеяў сучаснага мастацтва ў свеце. Практыка экспанавання работ сучасных айчынных і замежных мастакоў у галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дазваляе гаварыць пра выкарыстання вопыту Музея сучаснасці па далучэнні прыватных калекцыянераў і мецэнатаў да арганізацыі буйных мастацкіх праектаў.

Вялікую цікавасць для Беларусі ўяўляе вывучэнне вопыту дзейнасці Яўрэйскага музея ў Берліне (Jüdisches Museum Berlin), які прысвечаны двум тысячагоддзям нямецка-яўрэйскай гісторыі. У музеі размяшчаюцца пастаянная экспазіцыя, часовыя выстаўкі, шырокі архіў, вучэбны цэнтр Рафаэля Рота, памяшканні для даследаванняў.

Каштоўнымі неабходна назваць правядзенне прэзентацыі і нарады ў агенцтве выставачнага дызайну Neo Studio, якое займаецца распрацоўкай экспазіцый і афармленнем памяшканняў у музеях і галерэях. У адпаведнасці з перспектывамі развіцця сацыякультурнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пытанне пераўтварэння экспазіцыі музея кнігі і галерэй бібліятэкі бачыцца надзвычай актуальным.

З улікам вопыту дзейнасці бібліятэк, музеяў і іншых устаноў культуры Берліна найбольш мэтазгоднымі напрамкамі супрацоўніцтва ў найбліжэйшай перспектыве з’яўляецца:

  • пошук беларускага нацыянальнага дакумента ў электронным каталогу Дзяржаўнай бібліятэкі Берліна, абмен лічбавымі копіямі дакументаў, якія маюць дачыненне да кніжнай культуры Беларусі і Германіі;
  • паскарэнне рэалізацыі праграм па стварэнні нацыянальнай бібліяграфіі, зводнага электроннага каталога, сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі, нацыянальнай электроннай бібліятэкі з прыцягненнем да дадзенага працэсу бібліяграфічных і паўнатэкставых рэсурсаў замежных бібліятэк;
  • арганізацыя выставак найбольш каштоўных кніжных помнікаў са збораў Дзяржаўнай бібліятэкі Берліна ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (у прыватнасці выстаўкі выданняў еўрапейскіх першадрукароў да юбілею беларускага кнігадрукавання ў 2017 г.);
  • запрашэнне спецыялістаў і кіраўнікоў Дзяржаўнай бібліятэкі Берліна для ўдзелу ў міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры”;
  • рэалізацыя праграм абмену спецыялістамі бібліятэк Беларусі і Германіі з мэтай фарміравання кадравага патэнцыялу, неабходнага для эфектыўнага рэфармавання бібліятэчнай галіны нашай краіны.
Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам