ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мерапрыемствы, прысвечаныя Іахіму Храптовічу
Пад небам памяці і слова

Візіт у Дзяржаўную бібліятэку Берліна

Візіт у Дзяржаўную бібліятэку Берліна
Іншыя навіны

1 снежня ў рамках прафесійнага візіту ў Берлін дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р. Матульскі і намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці А. Суша наведалі Дзяржаўную бібліятэку Берліна, якая фактычна з'яўляецца галоўнай бібліятэкай Германіі.


Важнейым мерапрыемствам у рамках візіту стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзвюмабібліятэкамі. Пад час сустрэчы з генеральным дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі Берліна (Staatsbibliothek zu Berlin) Барбарай Шнайдэр-Кэмпф (Barbara Schneider-Kempf) і кіраўніком дэпартамента Усходняй Еўропы Олафам Хаманам (Olaf Hamann) былі абмеркаваны планы далейшага супрацоўніцтва.

Дзяржаўная бібліятэка Берліна выконвае функцыі нацыянальнай бібліятэкі Германіі. У яе фондах знаходзяцца дакументы па ўсіх навуковых дысцыплінах на самых розных мовах, якія адносяцца да розных эпох і краін, са спецыялізацыяй у псіхалогіі і грамадскіх навуках.

У бібліятэцы захоўваюцца самыя вялікія каштоўнасці сусветнай культуры – каля 320 тысяч аўтографаў, сярод якіх аўтографы Лесінга, Гётэ, фон Клейста; 200 тысяч рэдкіх друкаваных выданняў, у тым ліку ранняй эпохі Мін; 41 600 усходніх і 18 000 рукапісаў, створаных у Сярэднія вякі і ранні перыяд Новага часу ў Еўропе; 1 400 аўтарскіх рукапісаў; 66 тысяч аўтарскіх музычных рукапісаў; 4 400 ранніх друкаваных выданняў і каля аднаго мільёна карт і чарцяжоў.

Цэлы шэраг дакументальных помнікаў мае непасрэдную цікавасць для Беларусі, паколькі падобныя выданні не захаваліся на радзіме.

Раман Матульскі ўрачыста перадаў у дар нямецкім калегам першыя пяць тамоў факсімільнага выдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. У сувязі з гэтым адбылося абмеркаванне магчымасцей далейшай сумеснай працы па вывучэнні і папулярызацыі спадчыны еўрапейскіх першадрукароў.

Чытайце таксама:
Візіт у Нямецкі гістарычны музей

Навіны

Скот Кэрал: “Беларусь стала нам вельмі дарагой”

23 Кас 2019

На працягу тыдня знаходзіўся ў нашай краіне з візітам знаны навуковец з ЗША, кіраўнік “Групы даследавання рукапісаў”, гісторык і археолаг, доктар філасофіі Скот Кэрал. Летась ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паспяхова прайшла міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, куратарам якой ён з’яўляўся.

Навіны бібліятэк

Святло зоркі, вернутае праз стагоддзе

22 Кас 2019

17 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”, адна з чатырох запланаваных да 120-годдзя таленавітага літаратуразнаўцы.

Аўтарскі погляд

14 Май 2008

Вялікі ўклад у развіццё літаратурнай бібліяграфіі краіны, распрацоўку яе методыкі, даследаванне жыцця і творчасці славутага беларускага паэта М. Багдановіча ўнесла выдатны бібліёграф, літаратуразнаўца, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Барысаўна Ватацы (14.05.1908 – 03.08.1997).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

22 Кас 2019

У Беларусь польская інтэрвенцыя пачалася ў канцы лютага 1919 года. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польскай дзяржавы на чале з Юзэфам Пілсудскім разглядала Беларусь у якасці яе неад'емнай часткі. Ужо ў першай палове сакавіка 1919 г. польскімі войскамі былі захоплены гарады Брэст, Слонім, Ваўкавыск, Скідзель, Шчучын, Пінск. Праз месяц польскія войскі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі Заходні фронт і захапілі Ліду і Баранавічы, а 21 красавіка – Вільню.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

21 Кас 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111