ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі для будучых следчых і экспертаў
Заняткі “Беларуская крама з цытатамі”

Візіт у бібліятэкі Лейпцыга

Візіт у бібліятэкі Лейпцыга
Іншыя навіны

З 3 па 6 снежня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках праекта Еўрапейскага саюза MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts), накіраванага на пашырэнне прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі Еўрапейскага саюза і Беларусі, наведалі бібліятэкі г. Лейпцыга (Федэратыўная Рэспубліка Германія).

Дэлегацыя кіраўнікоў структурных падраздзяленняў абслугоўвання карыстальнікаў у складзе Знак Маргарыты Віктараўны, загадчыцы аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі, Кісялёвай Юліі Алегаўны, загадчыцы аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала, Скалабан Вольгі Аляксандраўны, загадчыцы аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў, Тулупавай Алены Вячаславаўны, загадчыцы аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання, і Хадасевіч Таццяны Анатольеўны, загадчыцы аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі, наведалі Лейпцыгскае аддзяленне Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі і Бібліятэку Лейпцыгскага ўніверсітэта.

У рамках візіту ў Бібліятэку Лейпцыгскага ўніверсітэта супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прынялі ўдзел у канферэнцыі Digital Humanities Day 2018 – штогадовым мерапрыемстве, якое збірае прадстаўнікоў розных арганізацый і ўстаноў культуры, адукацыі і іншых для папулярызацыі праектаў па алічбоўцы культурных і гістарычных каштоўнасцей і абмену вопытам. Удзел у канферэнцыі Digital Humanities Day дазволіла даведацца аб тэхналогіі і спосабах алічбоўкі аб’ектаў культурнай спадчыны Германіі і іншых краін Еўропы, прававых і тэхнічных аспектах іх выкарыстання.

Бібліятэка Лейпцыгскага ўніверсітэта мае некалькі філіялаў (аддзяленняў). У рамках прафесійнага візіту адбылося знаёмства з працай навуковай медыцынскай бібліятэкі (Medcine and Science Library), якая адкрыла свае дзверы для чытачоў у новым сучасным будынку ў лістападзе 2018 года, а таксама з Бібліятэкай Альберціна (Biblioteka Albertina) – галоўным адміністрацыйным корпусам універсітэцкай бібліятэкі і адначасова помнікам архітэктуры.

Арганізатар і куратар візіту ў бібліятэку Лейпцыгскага ўніверсітэта Сафія Манс-Зюсбрых правяла займальную экскурсію, расказаўшы пра гісторыю яе стварэння і наступнага аднаўлення пасля Другой сусветнай вайны, а таксама аб сучаснай рабоце бібліятэкі – сістэме абслугоўвання чытачоў з выкарыстаннем RFID-тэхналогій, арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання, камплектаванні і пераразмеркаванні фондаў бібліятэкі.

Падчас сустрэчы з дырэктарам бібліятэкі прафесарам Ульрыхам Шнайдэрам абмяркоўваліся пытанні віртуальнага абслугоўвання карыстальнікаў, стварэння віртуальных праектаў, падрыхтоўкі сацыякультурных мерапрыемстваў, арганізацыі ўліку бібліятэчнай работы.

Нямецкая нацыянальная бібліятэка мае па адным аддзяленні ў Франкфурце-на-Майне і Лейпцыгу. У ходзе азнаямленчага тура ў Лейпцыгскае аддзяленне, арганізаванага памочнікам дырэктара бібліятэкі Сандрай Баўмгарт, беларуская дэлегацыя пазнаёмілася з гісторыяй бібліятэкі, яе структурай і асноўнымі напрамкамі работы. Таксама адбылася рабочая сустрэча з прадстаўніком Музея кніг і кнігадрукавання Антрэ Вендлерам і кіраўніком музычнага архіву Рупрэхтам Лангерам, падчас якой калегі падзяліліся вопытам стварэння і работы сваіх аддзелаў. У сваю чаргу супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі расказалі пра беларускі вопыт віртуальнага абслугоўвання карыстальнікаў, што выклікала цікавасць у нямецкіх калег.

Супрацоўнік бібліятэкі Сандро Улман прадставіў прэзентацыю праграмнага прадукту, які дазваляе ў аўтаматычным рэжыме прысвойваць індэксы электронным дакументам. Праграма, дарэчы, ужо паспяхова выкарыстоўваецца ў Нямецкай нацыянальнай бібліятэцы.

Кіраўнік падраздзялення абслугоўвання і кіравання калекцыямі Йюрг Раўбер расказаў пра сістэму абслугоўвання чытачоў у Нямецкай нацыянальнай бібліятэцы, а таксама пра асаблівасці арганізацыі захоўвання і выкарыстання калекцый друкаваных і электронных дакументаў.
Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам