4 верасня бібліятэку наведала Сюй Юфань – жонка прэзідэнта Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый (АБІІ) Цзінь Люцэна.
Госця прыбыла ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі АБІІ ў Рэспубліку Беларусь.
Для Сюй Юфань правялі азнаямленчую экскурсію па будынку “алмаза ведаў”, у ходзе якой яна пазнаёмілася з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі і яе магчымасцямі як магутнага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.
Напрыканцы экскурсіі Сюй Юфань наведала музей кнігі, дзе пакінула запіс у кнізе Ганаровых гасцей.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.