ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адукацыя XXI стагоддзя: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця
Музейныя заняткі “Папяровыя цуды”

Візіт сям’і пісьменніка Леаніда Дайнекі

Візіт сям’і пісьменніка Леаніда Дайнекі
Іншыя навіны

17 студзеня прыемным сюрпрызам для бібліятэкі стаў візіт родных беларускага пісьменніка Леаніда Мартынавіча Дайнекі.

Удава Зінаіда Міхайлаўна, сыны Сяргей, Дзмітрый і Сцяпан, нявестка Таццяна, унучкі Валерыя і Тэкля наведалі залу беларускай літаратуры, дзе ладзіцца кніжная выстаўка “Плывец па рацэ гісторыі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

З вялікім задавальненнем сям’я пазнаёмілася з прадстаўленай экспазіцыяй і была шчыра ўражана вялікай колькасцю сабраных матэрыялаў. Цёплыя словы, усмешкі, успаміны пра Леаніда Мартынавіча напоўнілі залу.

Сустрэча з аматарамі і даследчыкамі творчасці пісьменніка, інтэрв’ю, экскурсія па бібліятэцы, наведванне музея кнігі, фотасесія сталі добрым працягам сустрэчы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама: "Дыялог пісьменніка і даследчыцы працягваецца"

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам