19 лістапада 2008 года Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Ісламскай Рэспублікі Іран на чале з Саветнікам па культуры Прэзідэнта Ірана дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Ісламскай Рэспублікі Іран Ашары Алі Акбар.
У ходзе аглядавай экскурсіі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі пазнаёміў дэлегацыю з гісторыяй і рэсурсамі бібліятэкі, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны. У Музеі кнігі спадар Ашары Алі Акбар пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.