27 ліпеня ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башар аль-Асад наведаў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі госця вітаў дырэктар Матульскі Раман Сцяпанавіч.
Члены дэлегацыі азнаёміліся з дзейнасцю ўстановы як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра рэспублікі, сістэмай работы з чытачамі, структурай чытальных залаў, архітэктурай новага будынка бібліятэкі, мелі магчымасць палюбавацца прыгажосцю сталіцы з агляднай пляцоўкі.
У музеі кнігі ўвазе сірыйскай дэлегацыі была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з бібліятэчных фондаў. Прэзідэнт Сірыі Башар аль-Асад пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.