22 студзеня 2009 года ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь прэм’ер-міністр Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустам Нургаліевіч Мініханаў і прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сяргеевіч Сідорскі наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Для гасцей была праведзена аглядная экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у ходзе якой дырэктар Раман Сцяпанавіч Матульскі пазнаёміў дэлегацыю з гісторыяй і рэсурсамі бібліятэкі, а таксама з унікальнасцю яе архітэктуры і мастацкага афармлення.
У Музеі кнігі Рустам Нургаліевіч Мініханаў пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.