19 лютага 2009 года ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь у Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла сустрэча прэм’ер-міністра Латвіі Івара Годманіса і намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Ільіча Сямашкі.
Для гасцей была праведзена азнаямляльная экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у ходзе якой дырэктар Раман Сцяпанавіч Матульскі пазнаёміў іх з гісторыяй бібліятэкі і яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.
У Музеі кнігі Івар Годманіс пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.