ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Французская кінагрупа здымае фільм пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі
Экалагічныя проблемы: позірк у будучыню

Візіт прадстаўнікоў групы кампаній “Хэрадз”

Візіт прадстаўнікоў групы кампаній “Хэрадз”
Іншыя навіны

13 ліпеня 2009 года ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі прадстаўнікі групы кампаній “Хэрадз”, у ліку якіх – графіня Рэйні Спенсер.


Госці пазнаёміліся з дзейнасцю бібліятэкі па абслугоўванні чытачоў, яе інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным абсталяваннем, у тым ліку абсталяваннем для людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, даведаліся пра гісторыю бібліятэкі, архітэктурна-будаўнічыя асаблівасці яе новага будынка, мастацкае афармленне інтэр’ераў.

У музеі кнігі ўвазе наведвальнікаў была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. З агляднай пляцоўкі будынка бібліятэкі гасцям адкрыўся панарамны від сталіцы.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам