ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Под небом Греции cвященной…”
"Под небом Греции cвященной…"

Візіт пасла Італіі

Візіт пасла Італіі
Іншыя навіны

24 сакавіка 2009 года Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Джуліо Прыджоні.


У час сяброўскай сустрэчы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі ўручыў чытацкі білет спадару Джуліо Прыджоні і запрасіў на экскурсію па будынку бібліятэкі, у час якой госць меў магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі кірункамі дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі, тэхнічным абсталяваннем, сістэмай чытальных залаў, асаблівасцямі абслугоўвання чытачоў і сацыякультурнай дзейнасцю.

Напрыканцы візіту Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол перадаў у дарунак Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі калекцыю кніг, прызначаных для шырокага кола чытачоў.

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам