ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне акадэміі славянскай асветы
Мерапрыемствы да юбілею Максіма Багдановіча

Візіт парламенцкай дэлегацыі В’етнама

Візіт парламенцкай дэлегацыі В’етнама
Іншыя навіны

14 снежня ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала в'етнамская парламенцкая дэлегацыя.


Дэлегацыю ўзначаліў старшыня Камісіі па юстыцыі Нацыянальнага сходу Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Ван Хіен.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей сустракаў дырэктар Раман Матульскі. Для членаў дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія, падчас якой яны азнаёміліся з працай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў. Экскурсія прадоўжылася на закрытай агляднай пляцоўцы бібліятэкі, адкуль разгортваюцца маляўнічыя краявіды сталіцы і наваколля.

У музеі кнігі да ўвагі гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Спадар Ван Хіен пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Навіны

Сустрэча з адвакатам на тэму новай рэдакцыі жыллёвага кодэкса

24 Сту 2020

23 студзеня 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Новая рэдакцыя жыллёвага кодэкса: агляд асноўных змяненняў і дапаўненняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Аб правілах афармлення спісаў літаратуры – калегам

24 Сту 2020

22 кастрычніка на базе Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі выязныя практычныя занятакі-трэнінг для 40 бібліятэкараў і бібліёграфаў з розных філіялаў бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У новай выстаўцы мастакі “аднавілі” сядзібу Храптовічаў

23 Сту 2020

У бібліятэцы прайшло адкрыццё выставачнага праекта "Вяртанне", прысвечанага спадчыне роду Храптовічаў у Шчорсах. Гасцей мерапрыемства чакалі жывапісныя работы, эцюды, акварэльныя замалёўкі – вынікі трох пленэраў, якія прайшлі ў сядзібе “Шчорсы”.

Мастацкія выстаўкі

111