ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Грамадства без наркотыкаў – наш выбар
Экскурсаводы на выездзе

Візіт парламенцкай дэлегацыі Індыі

Візіт парламенцкай дэлегацыі Індыі
Іншыя навіны

13 чэрвеня ў рамках афіцыйнага візіту бібліятэку наведала парламенцкая дэлегацыя Індыі на чале са спікерам Лок сабхі (ніжняй палаты) парламента Рэспублікі Індыя Сумітрай Махаджан.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў для ганаровых гасцей аглядную экскурсію па будынку бібліятэкі, падчас якой пазнаёміў іх з гісторыяй і архітэктурай “беларускага дыямента”.

Наведаўшы аглядную пляцоўку бібліятэкі, удзельнікі дэлегацыі атрымалі задавальненне ад віду сталіцы Беларусі з вышыні птушынага палёту, а таксама пазнаёміліся з калекцыяй буквароў розных народаў свету ў музеі кнігі.

Раман Матульскі таксама распавёў гасцям пра 400-гадовы юбілей першага Буквара, які мы адзначаем сёлета, і праект па факсімільным аднаўленні каштоўнага помніка беларускай кніжнай культуры – “Буквара” 1816 года. На памяць аб праведзенай сустрэчы Раман Сцяпанавіч паднёс удзельнікам экскурсіі факсіміле “Буквара” 1767 года.

Напрыканцы сустрэчы спадарыня Сумітра Махаджан ад імя ўсіх членаў дэлегацыі выказала падзяку за прыём і экскурсію, пакінула запіс у Кнізе ганаровых гасцей і перадала Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі каштоўныя памятныя падарункі.
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам