ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”
Віртуальная чытальная зала працягвае знаёміць з рэсурсамі, прысвечанымі айчынным майстрам паэзіі і прозы

Візіт настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы

Візіт настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы
Іншыя навіны

18 верасня для настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы ў бібліятэцы ў межах семінара “Актуальныя пытанні вывучэння сучаснай беларускай мовы” былі арганізаваны музейныя заняткі. Сустрэча была ініцыіравана Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі.

Польскія настаўнікі пазнаёміліся з асноўнымі кнігазнаўчымі праектамі, рэалізаванымі Нацыянальнай бібліятэкай за апошнія гады ў сферах навуковай, выдавецкай і музейнай дзейнасці. Былі прадстаўлены праекты па факсімільным узнаўленні: “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” (2013–2017), “Першы «Буквар»: да 400-годдзя выдання” (2018) і “Берасцейская Біблія”(2019). Выданні сталі візітнай карткай Беларусі, прадстаўляючы яе ўсяму свету як краіну са старажытнай гісторыяй і багатай культурай. Дзякуючы праекту шырокая грамадскасць мае магчымасць пазнаёміцца з каштоўным пластам нашай культурнай спадчыны. Выданні з’яўляюцца базавай крыніцай для навуковых даследаванняў, перш за ўсё для гістарычных, філалагічных, культуралагічных і кнігазнаўчых. Для ўдзельнікаў семінара была прадстаўлена таксама методыка выкарыстання факсімільных выданняў з мэтамі адукацыі і выхавання.

Для настаўнікаў беларускай мовы быў прэзентаваны праект “У госці да кніг”, галоўнымі задачамі якога з’яўляюцца: прыцягненне дзяцей да актыўнага вывучэння беларускай кніжнай спадчыны, стварэнне асаблівых педагагічных умоў, якія дапамагаюць спазнаць, інтэлектуальна і творча пераасэнсаваць асаблівасці беларускай кніжнай культуры. Удзельнікі пазнаёміліся з методыкай арганізацыі заняткаў, якія праводзяцца ў музеі кнігі для дзяцей на беларускай мове.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам