ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У страі застаюцца мужчыны
Казанне Пятра Скаргі

Візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Куба

Візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Куба
Іншыя навіны

22 лютага ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў міністр замежных спраў Рэспублікі Куба Б.Э. Радрыгес Парыльі.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі госця вітаў дырэктар Р.С. Матульскі. Для міністра была арганізавана аглядная экскурсія, падчас якой ён азнаёміўся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў. Экскурсія прадоўжылася на закрытай агляднай пляцоўцы бібліятэкі, адкуль адкрываецца маляўнічы від на сталіцу і наваколле.

У музеі кнігі ўвазе высокага госця была прадстаўленая калекцыя рарытэтных выданняў з бібліятэчных фондаў. Міністр замежных спраў Рэспублікі Куба Б.Э. Радрыгес Парыльі пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам