21 жніўня ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала малайзійская парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам спікера Палаты прадстаўнікоў Парламента Малайзіі, кіраўніком малайзійска-беларускай парламенцкай групы дружбы Рональдам Кіандзі.
Для гасцей была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пад час якой першы намеснік дырэктара бібліятэкі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава азнаёміла іх з гісторыяй і рэсурсамі бібліятэкі, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны.
У Музеі кнігі Рональд Кіандзі пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.